![]() |
15 студзеня 2015 г. на абанеменце інжынернага факультэта прайшоў Дзень інфармацыі «Агратэхналогія: праблемы і перспектывы». Гэта комплекснае мерапрыемства ўключала ў сябе выставу-прагляд і практыкум па пошуку інфармацыі ў паўнатэкставых базах дадзеных.
На выставе-праглядзе літаратуры было прадстаўлена больш за 70 асобнікаў кніг і перыядычных выданняў, прысвечаных актуальнай для аграрнай навукі і эканомікі тэме. Сярод іх навуковыя і вучэбныя выданні рэктара універсітэта, прафесара В.І. Качурка; вучэбна-метадычныя выданні выкладчыкаў універсітэта Т. Ц. Бізюковай, А.М. Рытвінскай, В.А. Нікішова, В.А. Бурдэйка.
Для студэнтаў групы Азс-11, якія наведалі Дзень інфармацыі, у зале электронных інфармацыйных рэсурсаў быў праведзены практыкум па пошуку аграінфармацыі ў электронным каталогу бібліятэкі і на інтэрнэт-рэсурсах. Студэнты навучыліся арыентавацца ў даведачна-пошукавым апараце бібліятэкі і знаходзіць інфармацыю па вывучаемых дысцыплінах у Інтэрнэце, выкарыстоўваючы створаны навукова-бібліяграфічным сектарам бібліятэкі «Даведнік па рэсурсах Інтэрнэт», які змяшчае спасылкі на найбольш аўтарытэтныя сайты.
Выстава-прагляд будзе дзейнічаць на абанеменце інжынернага факультэта (вул. Паркавая, 62) да 27 студзеня 2015 г.